3.78 BYN
3.00 BYN
3.43 BYN
Інфармацыя як зброя - V Форум медыйнай супольнасці прайшоў у Беларусі
Аўтар:Стэфанія Віннічак
Інфармацыя сёння - гэта зброя, якая можа руйнаваць краіны, і тое, што натхняе людзей на подзвігі, мір і стварэнне. Галоўнае тое, як ёй распараджаюцца. Інфармацыйная вайна супраць Беларусі працягваецца, націск толькі ўзмацняецца.
Журналісты, блогеры, ідэолагі і прэс-сакратары з усёй Беларусі сустрэліся, каб у гарачых дыскусіях знайсці адказ на галоўнае пытанне: як у эпоху фэйкаў і лічбавага шуму заставацца крыніцай праўды? 2 дні, 6 гарадоў, дзясяткі спікераў. V Форум медыйнай супольнасці завяршыўся. Гомельская вобласць гэтымі днямі стала сапраўдным медыяхабам (падрабязнасці ў відэа).