3.78 BYN
3.00 BYN
3.43 BYN
Лукашэнка Патрыярху Кірылу: За Беларусь Вы можаце быць абсалютна спакойныя
Фундаментальная размова пра мір, адзінства беларускага і расійскага народаў і ролю царквы ў стваральным жыцці грамадства.
Прэзідэнт Беларусі 6 чэрвеня правёў сустрэчу з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам.
Патрыярх уручыў Лукашэнку ордэн князя Данііла Маскоўскага
За ўнёсак у развіццё царкоўна-дзяржаўных адносін Уладыка уручыў Аляксандру Лукашэнку ордэн Святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага I ступені. Гэта адна з найвышэйшых узнагарод Рускай праваслаўнай царквы.
У Беларусі створаць рэлігійныя цэнтры розных канфесій
Кожны чалавек у Беларусі можа знайсці дарогу да свайго храма. Аляксандр Лукашэнка распавёў Патрыярху пра сваю ініцыятыву - стварыць рэлігійныя цэнтры розных канфесій. Праваслаўны знаходзіцца ў Жыровічах.
Патрыярх: У царквы не павінна быць імкненняў да развіцця цэнтрабежных тэндэнцый у грамадстве
Пасля грунтоўнай размовы з Аляксандрам Лукашэнкам Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл падзяліўся з журналістамі ўражаннямі ад наведвання Беларусі. Яго візіт прымеркаваны да ўрачыстасцей з нагоды 900-годдзя Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра ў Полацку.
Урачыстасці з нагоды 900-годдзя Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра
З нагоды знакавай даты прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы ўзначаліў Боскую літургію ў Спаса-Ефрасіннеўскім жаночым манастыры ў Полацку.