3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Пасяўная кампанія на поўначы краіны - у чым асаблівасці гэтага аграсезона
Аўтар:Марына Раманоўская
Беларускія аграрыі закладваюць падмурак ураджаю 2026. Тэхніка, кадры і адказны падыход да справы – зарука харчовай бяспекі. Сельская гаспадарка - гэта пастаянны рэжым шматзадачнасці. Апроч сяўбы, ёсць штодзённыя клопаты на малочна-таварных комплексах, каб у нашых магазінах было багацце тавараў.
Сілы аграрыяў па ўсёй краіне накіраваны на пасяўную. Важныя тэхналогіі і прытрымліванне тэрмінаў, а яшчэ гаспадарскі падыход да кожнага гектара. Павінна быць выпрацавана дакладная стратэгія на месцах. Напрыклад, у Віцебскай вобласці ў гэтым аграсезоне павялічылі плошчы пад кукурузу і люцэрну (гл. відэа).















