3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Лукашэнка прыбыў у Палац Незалежнасці Астаны на саміт ЕАЭС

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Астану ў Палац Незалежнасці для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, перадае БЕЛТА.
На парадку дня пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета каля двух дзясяткаў пытанняў. Кіраўнікі дзяржаў у вузкім і пашыраным складах абмяркуюць развіццё міжнароднага гандлю і супрацоўніцтва з партнёрамі ЕАЭС, выкарыстанне штучнага інтэлекту, пытанні мытнага заканадаўства, рэалізацыі кааперацыйных праектаў і шэраг іншых.
Пасяджэнне ў вузкім складзе праходзіць за зачыненымі дзвярамі без пратакольных заяў для СМІ. Пазней да лідараў краін ЕАЭС на пасяджэнні ў пашыраным складзе далучацца іх калегі з дзяржаў-наглядальніц пры саюзе. Там жа чакаюцца выступленні ўдзельнікаў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і падпісанне дакументаў, прадугледжаных парадкам дня.
Напярэдадні, 28 мая, Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у V Еўразійскім эканамічным форуме, галоўная тэма якога - "ЕАЭС у глабальнай лічбавай гонцы: стаўка на штучны інтэлект". У сваім выступленні кіраўнік дзяржавы дэталёва выклаў беларускі падыход да выкарыстання штучнага інтэлекту, прывёў канкрэтныя прыклады ўкаранення ШІ ў рэальны сектар эканомікі і выказаўся аб неабходнасці больш цеснай кааперацыі ў гэтай сферы ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.















