3.74 BYN
2.94 BYN
3.40 BYN
"Ад усёй душы": пары элегантнага ўзросту станцавалі на Калядным балі ў Мінску
Гэтымі святочнымі днямі акружаем клопатам і любоўю і пажылых. Бо яны маладыя душой, таленавітыя і палымяныя.
Пары элегантнага ўзросту станцавалі на Калядным балі ў Мінску. Урачыстая сустрэча адбылася на пляцоўцы Палаца дзяцей і моладзі. Баль стаў часткай дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы".
Актыўны ўдзел прыняла і моладзь - ліцэісты Міністэрствы ўнутраных спраў Беларусі, а таксама навучэнцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. Захапляльныя і вобразы ўдзельнікаў - яны прадумваліся і складаліся не адзін дзень. Жанчыны ў шыкоўных сукенках у пол, а мужчыны ў строгіх касцюмах.
Падчас акцыі "Ад усёй душы" праводзяць дзясяткі мерапрыемстваў. Віншаванні са святамі і канцэртныя праграмы запланаваны да 15 студзеня.