3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі працягваецца ва Уфе
Марафон міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з беларускім каларытам працягваецца. Дні Мінска 11 чэрвеня праходзяць ужо ва Уфе. З візітам у сталіцы Башкартастана знаходзіцца дэлегацыя Мінгарвыканкама і беларускіх прадпрымальнікаў. Ключавой падзеяй першага дня з'яўляецца бізнес-форум. У яго рамках падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ў розных сферах. Падчас перамоў гарады-пабрацімы і адміністрацыі раёнаў склалі дарожную карту сумесных праектаў.
8 гадоў сяброўства і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Мінска і Уфы. Каб умацаваць дзелавыя і культурныя адносіны гарадоў-пабрацімаў, праходзяць маштабныя сустрэчы ў афлайн-фармаце. Гэта дэбютны візіт беларускай дэлегацыі з бізнес-місіяй у сталіцу Башкартастана ў пашыраным складзе - прадпрымальнікі, медыкі, спартсмены, творчыя калектывы.
Па традыцыі маршруты Дзён Мінска пачаліся з сімвалічнай цырымоніі ў парку Перамогі - жывыя кветкі і хвіліна маўчання ў памяць аб воінах-вызваліцелях.
Цэнтральная падзея першага дня - бізнес-форум. Асабліва плённым ён стаў для Партызанскага раёна Мінска. Падчас афіцыйнай сустрэчы былі падпісаны дарожныя карты па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве адразу з 4 раёнамі Уфы.
Пасля афіцыйнай часткі была праграма з акцэнтам на творчасць і аўтэнтыку ад беларускіх майстроў сцэнічнага мастацтва. А яшчэ можна было азнаёміцца з гастранамічным каларытам Сінявокай. "З любоўю з Беларусі" ад дзясятка прадпрыемстваў харчовай прамысловасці.
Сёння, 11 чэрвеня, бакі абмеркавалі шэраг сумесных ініцыятыў, у тым ліку навуковыя даследаванні, стварэнне вытворчасцяў, медабсталяванне, а таксама правядзенне Дзён Уфы на Міжнародным форуме "Інапрам-2025" у Мінску восенню 2025-га.