3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Лукашэнка правёў сустрэчу са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Кітам Келагам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША па Украіне Кітам Келагам. Пра гэта паведаміла БЕЛТА, спасылаючыся на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
Размова прайшла ў Палацы Незалежнасці з удзелам членаў дэлегацый.
На парадку дня перамоў былі міжнародная праблематыка і ў цэлым сітуацыя ў свеце, рэгіянальная тэматыка і беларуска-амерыканскія адносіны.
"Шуму Вы нарабілі ў свеце вельмі шмат сваім прыездам. Але я здзіўляюся, чаму. Хіба мы не можам весці нармальны дыялог і размаўляць наконт нашых спраў - пра адносіны паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі Амерыкі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Вельмі рады, спадар генерал, сустрэцца з Вамі. Я вельмі спадзяюся, што наша размова будзе вельмі шчырай, адкрытай. У адваротным выпадку чаго сустракацца? Калі мудраваць, хітрыць адзін перад адным, мы выніку не даб ‘емся", - падкрэсліў беларускі лідар.
У сваю чаргу Кіт Келаг падзякаваў за гасціннасць і сустрэчу. "Мы жывём у вельмі небяспечны час, калі тыя крызісы, з якімі мы сутыкаемся, могуць рэзка эскаліраваць, разрастацца, калі мы не будзем мудрымі і справядлівымі", - сказаў ён.
У адказ на гэта Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Спадар генерал, я Вам абяцаю, што Вы будзеце ў поўнай бяспецы на тэрыторыі Беларусі і за гэты час не адбудзецца ніякай эскалацыі не толькі ў Беларусі, але і вакол нас".