3.77 BYN
2.97 BYN
3.47 BYN
Тром школам Мінска прысвоены званні легендарных палкаводцаў
У рамках міжнароднай патрыятычнай акцыі "Чатыры фронты - адна Перамога!", прысвечанай вызваленчай аперацыі "Баграціён", тром навучальным установам Мінска прысвоены імёны легендарных палкаводцаў - камандуючых франтамі падчас Вялікай Айчыннай вайны.
62-я школа Мінска атрымала ганаровае імя генерала Георгія Захарава. У школы нумар 118 - імя маршала Канстанціна Ракасоўскага.
148-я школа праходзіць працэдуру прысваення імя двойчы Героя Cавецкага Cаюза Івана Баграмяна. У навучальнай установе адкрылі музей. Біяграфія і гераічны шлях выдатнага военачальніка прадстаўлены фатаграфіямі, копіямі дакументаў, кнігамі.
Прысваенне школам імёнаў гераічных генералаў і маршалаў прайшло ў рамках наведвання Мінска іх унукамі. Адзін з іх - Канстанцін Вільевіч Ракасоўскі - анансаваў адкрыццё ў беларускай сталіцы музея імя свайго дзеда.