3.77 BYN
2.97 BYN
3.47 BYN
"Пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь" - Акадэмія кіравання адзначае 30-годдзе прысваення статусу
Аўтар:Лізавета Сіняк
Акадэмія кіравання адзначае 30-годдзе прысваення статусу "Пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь". Ва ўстанове вучаць тых, хто прымае найважнейшыя рашэнні для краіны. А сёння ў сэрцы Мінска сабраліся выпускнікі акадэміі. Дыпломы атрымліваюць амаль 1,5 тыс. чалавек.
Таксама ў гэты дзень ганаровым гасцям і выпускнікам уручылі Канстытуцыю, якая выдадзена з выкарыстаннем унікальнага шрыфта. Яго эксклюзіўна распрацавала Акадэмія кіравання разам з Акадэміяй мастацтваў.
Усяго ж за 30 гадоў у Прэзідэнцкай акадэміі атрымалі адукацыю каля 100 тыс. выпускнікоў. Штогод тут праходзяць падрыхтоўку і навучанне больш за 2 тыс. кіраўнікоў і спецыялістаў дзяржорганаў і арганізацый.