3.67 BYN
3.02 BYN
3.50 BYN
У Беларусі пачынаецца Масленічны тыдзень
У беларусаў пачынаецца Масленічны тыдзень - апошні перад праваслаўным Вялікім пастом. Кожны з сямі дзён мае свае ўнікальныя традыцыі і нясе асаблівы сэнс.
Сваімі каранямі свята сыходзіць у далёкае мінулае. Лічыцца, што Масленіца звязана з днём вясновага раўнадзенства. Сімвал свята - бліны, якія нагадваюць сонца, менавіта яго нашы продкі надзялялі чароўнымі ўласцівасцямі. Масленіца лічыцца прадвеснікам вясны, пра што сведчыць спальванне пудзіла - сімвалічнага ўвасаблення зімы.