3.75 BYN
2.93 BYN
3.42 BYN
Як зменіцца Крымінальны кодэкс Беларусі з 3 сакавіка
У Беларусі правялі гуманізацыю пакаранняў. Санкцыі больш як па 60 саставах злачынстваў дапоўнены альтэрнатыўнымі відамі пакаранняў. Змяненні ў Крымінальны кодэкс уступаюць у сілу з 3 сакавіка.
Паніжаны тэрміны пакаранняў. Больш абаронены непаўналетнія. Шэраг змяненняў - па пытаннях узуджэння крымінальных спраў па ДТЗ, знізіўся парог пакарання па наркаартыкуле.
Асобы, якія вызваліліся з месцаў зняволення, абавязаны з 3 сакавіка афіцыйна ўладкавацца на працу. Інакш іх чакае пакаранне.
Паводле Крымінальнага кодэкса, у які ўнеслі змяненні, зараз патрабуецца абавязковае працаўладкаванне судзімых. Міліцыя дапамагае з пошукам працы. Праваахоўнікі даюць рэкамендацыю будучаму працадаўцу, бо часта з-за судзімасці працаўнікоў не жадаюць браць. Напрыклад, па Мінскім раёне ў базах па пошуку супрацоўнікаў - больш як 6 тыс. вакансій, якія не маюць патрабаванняў да спецыяльнасці. Было б жаданне, а праца знойдзецца.
Такая занятасць паніжае крымінагеннае становішча і рэцыдывы злачынстваў, а таксама павышае ўклад у эканоміку.
Фота БЕЛТА