3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Амаль 260 населеных пунктаў засталіся без святла ў Беларусі пасля ўраганнага ветру
Энергетыкі ліквідуюць наступствы ветру ў Беларусі амаль у 260 населеных пунктах. У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я і шквалістым узмацненнем ветру фіксуюцца масавыя выпадкі падзення дрэў на лініі электраперадачы з наступным абрывам правадоў. Адключэнні зафіксаваныя пераважна ў Віцебскай і Мінскай абласцях.
Больш за 340 населеных пунктаў у Мінскім рэгіёне 27 мая засталіся без святла. Да вечара аднаўлялі электрычнасць у 81 населеным пункце.
У Віцебскай вобласці таксама часова было парушана электразабеспячэнне ў 74 населеных пунктах Полацкага, Верхнядзвінскага, Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнах. Спецыялістамі "Віцебскэнерга" быў уведзены асаблівы рэжым працы.
У Жодзіне ў выніку падзення дрэва пашкоджаны легкавы аўтамабіль.
"Белэнерга" заклікае пры выяўленні абарваных правадоў ліній электраперадачы не падыходзіць да іх бліжэй за 8 м і неадкладна паведаміць аб факце па кароткіх нумарах аварыйных служб: 115 або 144.
28 мая ў Беларусі таксама аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.















