3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
29 мая МТЗ адзначае сваё 80-годдзе
29 мая Мінскаму трактарнаму заводу спаўняецца 80 гадоў. Тэхніка МТЗ незаменная не толькі на палях, але і, да прыкладу, у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, а яшчэ экспартуюць прадукцыю завода ў 60 краін свету.
Працоўны калектыў усяго холдынга складае 16 тыс. чалавек - як насельніцтва цэлага горада. Ён уваходзіць у дзясятку сусветных лідараў сельгасмашынабудавання.
Сваё 80-годдзе Мінскі трактарны завод сустракае пад хэштэгам "Рух наперад - ад 50 да 500!".
Самы вялікі і інавацыйны трактар мае магутнасць 542 конскія сілы. Зараз вопытныя ўзоры машыны-волата тэсціруюць на палях краіны, у тым ліку і Мінскай вобласці.
Аляксей Жук, першы намеснік галоўнага канструктара ААТ "МТЗ":
"Усе асноўныя кампаненты дадзенага трактара вырабілі ў Беларусі. Большую частку - на МТЗ. Гэта цалкам наша распрацоўка, якая ўключае ў сябе інавацыйную трансмісію. У трактары ёсць усе распрацоўкі электронікі для механізатараў: сістэмы дакладнага земляробства, аўтаваджэнне, што значна павышае эфектыўнасць выкарыстання дадзенай машыны".
У цяперашні час МТЗ пастаўляе больш за 60 мадыфікацый трактароў у сотнях выкананняў для работы ў розных кліматычных зонах.















