3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Лічбавую эканоміку і аўдыт абмяркоўваюць на міжнародным семінары краін - удзельніц ШАС у Мінску
Міжнародны семінар краін - удзельніц Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва праходзіць у Мінску.
IT-сфера не стаіць на месцы. Тэхналогіі пранікаюць у любыя галіны і сферы дзейнасці, у тым ліку і ў эканоміку. Стварэнню лічбавай эканомікі, яе ўліку, аўдыту і многаму іншаму прысвечана гэта сустрэча.
Калі раней IT падаваўся камп'ютарнай цацкай, то зараз гэтыя тэхналогіі ўяўляюць моцныя інструменты ва ўсіх сферах: беспілотныя сістэмы, медыцына, кантроль якасці вады і паветра. Важна, каб распрацоўкі і заканадаўства не перашкаджалі адно аднаму, а наадварот - дапамагалі развіццю.
Беларусь прапанавала лепшыя інжынерныя кампетэнцыі. Асноўнай задачай семінара з'яўляецца абмен прагрэсіўнымі ідэямі і практыкамі ў сферы лічбавых распрацовак, якія дазваляюць забяспечваць якасны аналіз дзейнасці падкантрольных суб'ектаў гаспадарання, галін эканомікі і макраэканамічных працэсаў (больш падрабязна - глядзіце відэа).















