3.74 BYN
2.94 BYN
3.40 BYN
Электрасамакаты стануць механічнымі транспартнымі сродкамі?
У Дзяржаўтаінспекцыі Беларусі расказалі аб змяненнях у Правілах дарожнага руху, якія даўно наспелі.
Так, электрасамакаты будуць лічыцца механічнымі транспартнымі сродкамі, а тыя, хто кіруе імі, - вадзіцелямі.
Змяненні закрануць і веласіпедыстаў, і самакатчыкаў. І тых, і другіх зараз ізноў прымусяць спешвацца. Унесці такія карэктывы ў ПДР вымусіла сумная статыстыка. За апошні час колькасць аварый з удзелам сродкаў персанальнай мабільнасці вырасла на 70 працэнтаў!
Было вырашана перагледзець правілы дарожнага руху і ўнесці карэктывы, дакладна абазначыўшы хто ёсць хто на дарозе і хто дзе павінен знаходзіцца.
Прапануецца выдзеліць электрасамакаты, якія разганяюцца звыш 25 кіламетраў за гадзіну, у групу вадзіцеляў, а не пешаходаў, як зараз.
Калі гэты транспартны сродак прызнаюць механічным, то таго, хто ім кіруе, назавуць вадзіцелем. І каб дапусціць чалавека да ўдзелу ў дарожным руху, патрэбна будзе катэгорыя правоў. Хутчэй за ўсё, гэта будзе А або А1. Гэтая частка заканадаўства яшчэ прадумваецца.

"У цяперашні час рыхтуецца праект аб змяненнях указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Змяненні закрануць у першую чаргу ПДР. Зараз праект абмяркоўваецца на прававым форуме. Заканадаўства недасканалае з улікам таго, што развіваецца тэхнічны прагрэс, і час патрабуе ад нас унясення карэкціровак у Правілы дарожнага руху", - растлумачыў начальнік АДАІ УУС адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска Аляксандр Аляшкевіч.
Таксама, згодна з новымі правіламі, веласіпедыстаў і самакатчыкаў абавяжуць спешвацца на пешаходных пераходах, як гэта і было раней. І для іх з'явяцца дадатковыя святлафоры. Перамяшчацца на веласіпедзе можна будзе за горадам па краі праезнай часткі і пры перасячэнні пераходу на трасе.
Спешвацца ці не - пытанне пакуль адкрытае. Але адназначна можна сказаць, што калі б людзі, перасякаючы праезную частку, вялі свой сродак перамяшчэння, пацярпелых было б значна менш, а большасць аварый можна было б і зусім пазбегнуць.
Да 27 верасня ўсе неабыякавыя могуць выказаць сваё меркаванне наконт змяненняў ПДР. Праект адпаведнага ўказа даступны для абмеркавання на прававым форуме Беларусі pravo.by. У ДАІ заклікаюць беларусаў актыўна ўключыцца ў абмеркаванне гэтай актуальнай тэмы.