3.77 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
Маладзечна сабраў каля 200 рамеснікаў з усёй Мінскай вобласці
21 верасня ў Маладзечне праходзіць вялікае абласное свята, якое аб'яднала сапраўдных патрыётаў. Яно стала кульмінацыяй усяго тыдня, што прайшоў пад знакам народнага адзінства. Праграма - для ўсіх і кожнага. Арганізаваны дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі, фуд-корты, а горад майстроў сабраў каля 200 рамеснікаў з усёй Мінскай вобласці. Майстры прапануюць свае фірмовыя вырабы. У кожным сувеніры - сімвал роднага краю.
На адкрытай сцэне горада адбыўся святочны канцэрт з выступленнем дзіцячых і моладзевых калектываў не толькі Маладзечанскага раёна, але і ўсяго цэнтральнага рэгіёна.
Тэматыцы падзей 1939 года і Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны тэатралізаваныя выступленні і выставы, а ў кінатэатры "Радзіма" бясплатна дэманструюцца беларускія ваенныя фільмы. Святочны вечар прадоўжыць канцэртная праграма. Выступяць гурт Hi-Fi, выканаўцы беларускай эстрады і аматарскія калектывы Мінскай вобласці.