Надвор'е ў Беларусі
Брэст
0°Гомель
0°Віцебск
-1°Магілёў
-1°Гродна
-1°Мінск
0°
Мінск
0°
Мінскі планетарый просіць дапамогі ў відавочцаў. 25 снежня камеры Беларускай метэарытнай сеткі зафіксавалі супербалід. Ён праляцеў над сталіцай і ўпаў каля райцэнтра Смалявічы ў выглядзе метэарытаў.
Агульная маса рэчыва ацэньваецца ў некалькі кілаграмаў. Жыхароў вёсак Рабы Слуп, Прысынак, Калюга, Чорны лес, Высокія Ляды просяць звяртаць увагу на незвычайныя камяні розных памераў, што ляжаць на паверхні.
Метэарыт можа мець чорную асмаленую корку з расколінамі і сколамі, чорную аплаўленую матавую паверхню або карычневы ржава-буры колер. Таксама ён павінен прыцягваць магніт і быць шчыльным, не друзлым.
Нябесны камень мае вялікае навуковае значэнне, ён можа стаць шостым вядомым метэарытам на тэрыторыі Беларусі.