3.77 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
У Беларусі 21 студзеня пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Беларусі
Сёння пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамляе БЕЛТА.
Датэрміновае галасаванне пройдзе з 21 па 25 студзеня 2025 года. У гэты перыяд маюць права прагаласаваць выбаршчыкі, якія не змогуць прыйсці на ўчасткі 26 студзеня. Падчас датэрміновага галасавання ўчастковыя камісіі будуць працаваць з 12:00 да 19:00 без перапынку.
26 студзеня, у асноўны дзень выбараў, галасаванне будзе праходзіць з 8:00 да 20:00.