3.77 BYN
2.97 BYN
3.47 BYN
На парадзе Перамогі ў Мінску прымуць удзел конныя гвардзейцы
На парадзе Перамогі ў Мінску будуць удзельнічаць і конныя гвардзейцы, і сучасныя танкі. Асаблівасцю ваеннага парада ў 2025 годзе стане вялікая гістарычная частка як у пешых разліках, так і ў механізаванай калоне.
Гэта 6 мая распавёў на прэс-канферэнцыі намміністра абароны Беларусі Аляксандр Навуменка, які кантралюе ўвесь ход падрыхтоўкі вялікага мерапрыемства.
Ваенны парад, прысвечаны 80-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пачнецца 9 мая ў 20:30. Паводле слоў Аляксандра Навуменкі, у цэнтры Мінска вечарам можна будзе ўбачыць кавалерыстаў, тачанку з кулямётам, дадаліся і парадныя разлікі афіцэраў з вінтоўкамі і з баявымі сцягамі - рэліквіямі воінскіх часцей, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне.
Ваенны парад стане галоўнай падзеяй у серыі мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Святкаванне Дня Перамогі ў Мінску завершыцца святочным салютам, які запусцяць у шасці пунктах горада.