3.78 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
Нялёгкія лёсы беларусак ваеннага ліхалецця адлюстраваны ў 44 архіўных здымках на выставе ў Мінску
"Жанчына. Вайна. Перамога". У Мінску адкрылася сумесная фотавыстава Беларускага саюза жанчын і Беларускага тэлеграфнага агенцтва.
У экспазіцыі 44 архіўныя здымкі. У кожнай фатаграфіі - гісторыі беларусак, якім прыйшлося сутыкнуцца са страшнымі падзеямі ў гады ваеннага ліхалецця і пасля яго. Бо жанчыны на фронце былі нароўні з мужчынамі. Ваявалі ў партызанскіх атрадах, вадзілі танкі, кіравалі самалётамі, лячылі параненых. А пасля з руін паднімалі разбураныя гарады і заводы.
Фотавыстава "Жанчына. Вайна. Перамога" будзе працаваць да 3 ліпеня ўключна ў гандлёвым цэнтры "Першы нацыянальны гандлёвы дом". Уваход вольны.