3.77 BYN
2.97 BYN
3.47 BYN
Прадстаўнікі розных канфесій Беларусі ўсклалі кветкі да абеліска на плошчы Перамогі ў Мінску
Не толькі святар, але і кожны беларус павінен данесці да маладога пакалення патаемныя мары нашых продкаў аб жыцці ў міры і згодзе. Такім меркаваннем падзяліўся муфтый Беларусі Абу-Бекір Шабановіч.
Адзінства грамадства ў захаванні гістарычнай памяці прадэманстравалі прадстаўнікі 16 канфесій і рэлігійных аб'яднанняў - яны ўсклалі кветкі да абеліска на плошчы Перамогі.
Аляксандр Румак, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі:
"У гады той страшнай вайны Беларусь вызвалялі прадстаўнікі больш чым 70 нацыянальнасцяў, а ў акопах былі людзі розных веравызнанняў. Плячо ў плячо яны змагаліся з ненавісным ворагам, таму памяць аб гэтых героях святая".
Першы намеснік епіскапа Аб'яднанай Царквы ХВЕ ў Беларусі Сяргей Паднюк адзначыў, што людзі памятаюць тое, што зрабілі іх продкі, таму ўспамінаюць пра тыя цяжкія часы, якія прыйшлося прайсці краіне падчас Вялікай Айчыннай вайны. Народ шануе тое, што яны супрацьстаялі нашэсцю нацызму. Сёння тое, што маем, гэта дзякуючы подзвігу тых людзей.
У Беларусі пражываюць прадстаўнікі больш чым 150 нацыянальнасцяў, дзейнічаюць 25 канфесій і рэлігійных аб'яднанняў.