3.74 BYN
2.93 BYN
3.43 BYN
Тэхнапаркі Беларусі ў праекце "На кантролі Прэзідэнта"
Тэхнапаркі Беларусі ў 2023 годзе вырабілі высокатэхналагічнай прадукцыі больш чым на 300 млн рублёў.
Інавацыі дапамагаюць прадпрыемствам асвойваць выпуск новых відаў імпартазамяшчальнай і экспартна арыентаванай прадукцыі, зніжаць выдаткі, эканоміць прыродныя рэсурсы. Тэхнапаркі - адна з крыніц генерыравання новых рабочых месцаў у рэгіёнах. Для рэзідэнтаў устаноўлены шэраг падатковых ільгот і прэферэнцый.
Як стартап ператварыць у паспяховы бізнес? Што значыць быць пад крылом тэхнапарка і чаму пачынаць трэба са школьнай лаўкі? Глядзіце ў праекце "На кантролі Прэзідэнта" пры падтрымцы Камітэта дзяржаўнага кантролю 21 лістапада ў вячэрнім эфіры.