3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Арыенцір на практычную аддачу: Мінск і Пекін наладжваюць усепагодны дыялог
Аўтар:Яраслаў Даніленка
Працягваецца афіцыйны візіт кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі ў Кітайскую Народную Рэспубліку. Напярэдадні беларуская дэлегацыя працавала ў Сіяне, а 28 красавіка - ужо ў Пекіне.
Адбылася сустрэча Дзмітрыя Крутога з членам Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК Камуністычнай партыі Кітая, сакратаром Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны КПК Лі Сі.
Дом народных сходаў Кітайскай Народнай Рэспублікі - адзін з цэнтраў прыняцця палітычных рашэнняў у краіне. 27 красавіка тут абмеркавалі ўмацаванне ўсепагоднага партнёрства Мінска і Пекіна.
Сустрэча Дзмітрыя Крутога і Лі Сі ў сталіцы Паднябеснай - працяг планамернай працы па паглыбленні дыялогу на палітычным трэку (гл. відэа).















