3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
Беларусь за 10 гадоў павялічыла ўтрая тавараабарот з Кітаем
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Беларусь за 10 гадоў патроіла паказчыкі па тавараабароце з Кітаем і падвоіла па экспарце тавараў, пра гэта заявілі ва ўрадзе.
Паводле апошніх даных, а менавіта за студзень-лістапад 2025 года, тавараабарот паміж краінамі ўшчыльную наблізіўся да 9 млрд долараў. Сёння Кітай - гэта другі гандлёвы партнёр краіны пасля Расіі.
Напрыклад, у Кітай пастаўляецца 30 % ад агульнага аб'ёму экспарту беларускага калія, амаль палова рапсавага алею і траціна лесаматэрыялаў.
Што ж датычыцца інвестыцый, агульны аб'ём кітайскіх інвестыцый у Беларусі за 10 гадоў перавысіў 2 млрд долараў.















