3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Дзмітрый Крутой правёў перамовы з Лі Сі ў Пекіне
Працягваецца афіцыйны візіт кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі ў Кітайскую Народную Рэспубліку. У Пекіне завяршылася сустрэча Дзмітрыя Крутога з членам Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК Камуністычнай партыі Кітая, сакратаром Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны КПК Лі Сі. Падчас сустрэчы ў Доме народных сходаў у Пекіне было адзначана, што пад кіраўніцтвам і пры садзейнічанні лідараў дзвюх краін усепагодныя стратэгічныя адносіны развіваюцца на высокім узроўні, а супрацоўніцтва ў розных галінах паглыбляецца.
Візіт кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі праходзіць па запрашэнні міжнароднага аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая. Галоўная яго мэта - далейшае развіццё і практычнае напаўненне двухбаковага супрацоўніцтва.















