3.81 BYN
2.75 BYN
3.20 BYN
Новым міністрам інфармацыі Беларусі стаў Дзмітрый Жук

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Дзмітрыя Жука міністрам інфармацыі, паведамляе БЕЛТА. Дагэтуль Дзмітрый Жук займаў пасаду дырэктара - галоўнага рэдактара выдавецкага дома "Беларусь сегодня".
"Дзмітрый Аляксандравіч, ну што мне табе раіць? Ты ўжо гатовы чалавек, ідэалагічна вопытны, які разумее, што трэба рабіць. Таму я абсалютна не супраць, што вы паспрабуеце сябе на гэтай пасадзе. Хоць я з вялікім шкадаваннем успрымаю, калі такі практык, як вы, ідзе на кіраўніцкую працу. Таму што, ну, прападзе, думаю, чалавек", - сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да міністра.
"Я ж не на іншую планету", - заўважыў на гэта Дзмітрый Жук.
"Ведаю, што ты не прападзеш", - выказаў упэўненасць Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы назапашаны ў новага міністра вопыт.















