3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Прэзідэнт Беларусі: Моцныя рэгіёны - гэта моцная краіна!

Праграма развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці будзе абноўлена. Гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў падчас абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2024" у Клімавічах, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што дзяржава заўсёды падставіць плячо сапраўдным працаўнікам. Таму, напрыклад, з 2015 года працуе праграма развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці. Ужо ўкладзена каля 2 млрд беларускіх рублёў. На гэтыя грошы зроблена нямала.
"Дзеянне гэтай праграмы будзе прадоўжана, але ў абноўленым выглядзе. Яна стане стратэгічнай і будзе ўтрымліваць не толькі прэферэнцыі, без якіх не абысціся. Неабходна абазначыць канкрэтныя новыя праекты, перш за ўсё ў сферы прамысловасці. Асноўная ж задача - далейшае скарачэнне дыферэнцыяцыі ў сацыяльна-эканамічным развіцці тэрыторый. Моцныя рэгіёны - гэта моцная краіна!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.