3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Беларусь сустрэла Першамай: чаму гэта свята па-ранейшаму адклікаецца ў сэрцы кожнага
Аўтар:Яніна Клімовіч
У рытме стваральнай працы і адзінства Беларусь сустрэла Першамай. Гэты дзень быў і застаецца днём дабра і справядлівасці, павагі да чалавека справы. Свята з багатай гісторыяй для краіны заўсёды мела асаблівае значэнне. Бо нацыянальны брэнд, галоўная каштоўнасць - гэта людзі. Кожны на сваім месцы ўносіць асабісты ўклад у агульны дабрабыт.
З асаблівым размахам урачыстасці разгарнуліся ў Мінску.
Працавітыя, шчырыя і адданыя сваёй справе - гэта беларусы. Свята працы без перабольшання - традыцыя народная. Самая масавая пляцоўка размясцілася ў парку Перамогі: інтэрактыўныя зоны, спартыўныя спаборніцтвы, конкурсы, майстар-класы і выступленні артыстаў. Свае дасягненні і навінкі тут прадставілі 15 галіновых прафсаюзаў (гл. відэа).















