3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Аграсезон-2026: у Мінскай вобласці актыўна ідзе пасяўная

Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці актыўна праводзяць пасяўную кампанію. Насенне яравых культур пасеяна на плошчы 250 тыс. га, гэта больш за палову ад запланаванага аб'ёму. Ужо засеяна і траціна кукурузных палёў. Працягваецца сяўба яравога рапсу, уносяцца мінеральныя ўгнаенні. Акрамя таго аграрыі займаюцца і такой важнай для АПК культурай, як бульба. Для пасяўной ёсць уся неабходная тэхніка і штат механізатараў.

Аляксей Кушнарэнка, старшыня Мінаблвыканкама: "Мы знаходзімся ў актыўнай фазе пасяўной кампаніі. Мінская вобласць пераадолела экватар - мы пасеялі ўжо звыш 250 тыс. га, поўнасцю завяршылі сяўбу збожжавых, зернебабовых культур, рапсу, лёну, цукровых буракоў, працягваем сеяць кукурузу, агароднінныя культуры, а таксама займаемся пасадкай бульбы".
Сельгасарганізацыі рэгіёна ўжо пачалі падрыхтоўку і да ўборачнай кампаніі. У гэтым сезоне будзе задзейнічана 2200 збожжаўборачных і кормаўборачных камбайнаў. У канцы красавіка аграрыі з усіх раёнаў Мінскай вобласці атрымалі сто новых машын "Гомсельмаш".















