3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Гастранамічны трэнд: беларускія навукоўцы ствараюць каляровую бульбу

Бульба бывае не зусім звычайнай. У прыродзе налічваецца больш за 200 відаў каляровай бульбы. Селекцыянеры, у тым ліку і беларускія, скрыжоўваюць дзікарослыя віды з культурнымі сартамі і гібрыдамі, каб атрымаць у выніку смачную і карысную гародніну.
Бульба з каляровымі клубнямі - гастранамічны трэнд, які зараз стаў папулярны і ў Беларусі. Напрыклад, у Парыжы такі прадукт прадаюць ледзь не па 500 еўра за кілаграм. Прычына высокай цаны заключаецца ў тым, што ён карысны для здароўя.
У Навукова-практычным цэнтры НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве навукоўцы ўжо не першы год ствараюць клубні з каляровай мякаццю. Унікальнасць такой бульбы заключаецца ў яе натуральнасці. Афарбоўка дасягаецца без геннай мадыфікацыі, а за кошт высокага ўтрымання антаніяцынаў і караціноідаў. Дзякуючы ім лупіна і мякаць гародніны маюць чырвоную, сінюю або фіялетавую афарбоўку, якая ў сваю чаргу запавольвае працэс акіслення ў арганізме і тым самым затарможвае старэнне.
За час працы спецыялісты навуковага цэнтра вывелі каля 100 айчынных гібрыдаў, якія па яркасці мякаці і іншых характарыстыках не саступаюць лепшым сусветным узорам.
З каляровай бульбы можна гатаваць розныя стравы, напрыкладу, пюрэ або дранікі. Яшчэ адна асаблівасць караняплода заключаецца ў яго хуткім прыгатаванні, варыць гародніну трэба не больш чым 20 хвілін, інакш клубні страцяць колер.
Навукоўцы адзначаюць, што ўжо зараз беларусы могуць самастойна вырасціць на сваіх участках сарты бульбы з каляровай мякаццю.















