3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Лукашэнка: Тэхніка павінна быць якасная
Аўтар:Наталля Брэвус
Тэст-драйв самага магутнага трактара прайшоў у Свята працы. 1 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з перспектывамі айчыннага трактарабудавання.
У Мінскім раёне кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі эксперыментальную энерганасычаную мадэль магутнасцю 542 конскія сілы. Яна праходзіць выпрабаванні і хутка будзе запушчана ў серыю. Размова ішла і пра патрабаванні да якасці машын, пра культуру земляробства, якая пакуль не ідэальная, і пра тэрміны гарантыйнага абслугоўвання тэхнікі.
Нездарма беларускі трактар называюць надзейным працавіком. Такую рэпутацыю ён не адно дзесяцігоддзе зарабляў у шматлікіх кутках свету (гл. відэа).















