3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Беларусь - папулярны напрамак у расійскіх і еўрапейскіх турыстаў
Аўтар:Рэдакцыя news.by
news.byhttps://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/60fd7aff-e07e-4b0e-b13a-8912d988aecc/conversions/c97f6763-28b7-40c6-8c1e-07283eb0c58f-sm-___webp_480.webp 480w, https://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/60fd7aff-e07e-4b0e-b13a-8912d988aecc/conversions/c97f6763-28b7-40c6-8c1e-07283eb0c58f-md-___webp_768.webp 768w, https://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/60fd7aff-e07e-4b0e-b13a-8912d988aecc/conversions/c97f6763-28b7-40c6-8c1e-07283eb0c58f-lg-___webp_1280.webp 1280w, https://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/60fd7aff-e07e-4b0e-b13a-8912d988aecc/conversions/c97f6763-28b7-40c6-8c1e-07283eb0c58f-xl-___webp_1920.webp 1920w

Беларусь вабіць ўсё больш турыстаў. Наша краіна - адзін з папулярных напрамкаў у расіян на майскія святы. На першае месца па аб'ёмах выходзіць карпаратыўны турызм, выбіраюць фармат кароткіх паездак. Акрамя таго, сёлета Мінск у ліку самых запатрабаваных замежных напрамкаў у пасажыраў аэрапорта Пулкава, саступіў толькі Стамбулу і Дубаю, пакінуўшы ззаду Ташкент і Шарм-эль-Шэйх.
"Пабываўшы ў многіх краінах, я лічу, што Мінск адзін з тых гарадоў, які людзі недаацэньваюць, калі выбіраюць, куды б паехаць. Я заўсёды ўсім гавару, каб наведалі Мінск, гэта незвычайны горад!" - выказаў меркаванне турыст.
З пачатку 2026 года больш як 56 тыс. еўрапейцаў наведалі Беларусь па бязвізавым рэжыме. Больш за ўсё гасцей з Літвы, Латвіі і Польшчы.















