3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
У Аўстрыі зламыснік падмешваў яд у дзіцячае харчаванне
Аўтар:Рэдакцыя news.by
news.byhttps://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/79738159-a815-4a05-8043-6d1a0876f371/conversions/526cc731-3952-42c6-ae7a-646538d2407a-sm-___webp_480.webp 480w, https://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/79738159-a815-4a05-8043-6d1a0876f371/conversions/526cc731-3952-42c6-ae7a-646538d2407a-md-___webp_768.webp 768w, https://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/79738159-a815-4a05-8043-6d1a0876f371/conversions/526cc731-3952-42c6-ae7a-646538d2407a-lg-___webp_1280.webp 1280w, https://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/79738159-a815-4a05-8043-6d1a0876f371/conversions/526cc731-3952-42c6-ae7a-646538d2407a-xl-___webp_1920.webp 1920w

У аўстрыйскім Зальцбургу затрыманы 39-гадовы шантажыст, які падмешваў пацучыны яд у дзіцячае харчаванне HiPP.
У сакавіку ён накіраваў ліст кампаніі-вытворцу з пагрозай размясціць атручаныя ёмістасці ў супермаркетах, калі яму не заплацяць 2 млн еўра на працягу шасці дзён. Вось толькі прачыталі ліст праз два тыдні пасля заканчэння гэтага тэрміну.
Пагрозу зламыснік выканаў: купляў ёмістасці з харчаваннем у супермаркетах, дадаваў туды небяспечнае рэчыва і вяртаў тавар на паліцы. Усяго следству вядома пра 6 такіх бляшанак, пяць з якіх ужо выключаны з абароту. Следчыя вядуць допыт затрыманага, які пакуль не прызнаўся ва ўчыненым.















