3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
ДПК: 74 мігранты загінулі за ўвесь час на мяжы ад рук заходніх сілавікоў
Ахвярамі міграцыйнага генацыду заходніх сілавікоў сталі 74 чалавекі, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь.
Людзі, якія ідуць нібыта ў цывілізаваную Еўропу, сутыкаюцца са зверствамі на мяжы. Частка з іх гіне, а пасля целы падкідваюць на беларускую тэрыторыю. Больш за ўсё загінуўшых выяўлена на мяжы з Латвіяй - 33 чалавекі. З польскай тэрыторыяй - 28 загінуўшых, з літоўскай - 13. Гэта прыведзеныя даныя з пачатку міграцыйнага крызісу.
Еўрапейскія сілавікі рэгулярна збіваюць і калечаць людзей паблізу беларускай мяжы. Следчы камітэт Беларусі зараз расследуе тры крымінальныя справы ў дачыненні польскіх, латвійскіх і літоўскіх службовых асоб.
На дадзены момант пацярпелымі прызнаныя 350 чалавек. Больш за палову збіванняў фіксуюцца менавіта на польскай тэрыторыі (там пацярпелымі прызнаныя 225 чалавек), а на латвійскай - амаль 90, літоўскай - больш чым 30.