3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
У грамадскім транспарце Мінска пачалі працаваць кнопкі адраснага адчынення дзвярэй
Аўтар:Рэдакцыя news.by
1 мая ў Мінску пачала працаваць функцыя адраснага адчынення дзвярэй, так званая цёплая кнопка. Дзверы на прыпынках адчыняюцца толькі пасля націску. Такі алгарытм дазволіць захоўваць цяпло ў салоне зімой і прахалоду летам.
Алена Грамыка, прэс-сакратар ДП "Мінсктранс":
"Зараз пасажыры змогуць самі, націснуўшы на кнопку, увайсці або выйсці з транспартнага сродку. Зрабіць гэта можна толькі на прыпыначным пункце пры поўным спыненні транспартнага сродку".
Для камфорту пасажыраў у Мінску рэгулярна мадэрнізуюць грамадскі транспарт, уводзяць новыя функцыі і сістэмы.















