3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Высокія тэхналогіі: як навуковыя распрацоўкі дапамагаюць гарантаваць харчовую бяспеку
Падмурак для добрага выніку аграрыяў - гэта тэмпы працы і высокія тэхналогіі.
Ад таго, наколькі зладжана і адказна спрацуюць працаўнікі сяла, залежыць эканамічны дабрабыт гаспадарак, а таксама харчовы суверэнітэт усёй краіны. Планка на 2026 год высокая - сабраць рэкордныя 11,5 млн т збожжа, пры гэтым істотна нарасціць экспартны патэнцыял.
Падмуркам для такога выніку становіцца і навука. У працу беларускага АПК укараняюцца перадавыя распрацоўкі - ад высокадакладнага земляробства да інавацый у жывёлагадоўлі. Асаблівая ўвага селекцыі. Беларускія навукоўцы ствараюць новыя сарты, якія даюць высокую ўраджайнасць і адаптаваны да змяненняў клімату.
Якасная падрыхтоўка тэхнікі, жалезная дысцыпліна і дакладнасць у выкананні тэхналагічных рэгламентаў - галоўныя ўмовы пасяўной. Агульная задача - выканаць увесь комплекс вясенне-палявых работ у тэрмін, забяспечыўшы надзейны зачын для важкага каравая.















