3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
У Мінску праходзіць навукова-практычная канферэнцыя па малекулярна-генетычнай дыягностыцы
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Выклікі сучаснай дыягностыкі і прыярытэты малекулярна-генетычнага даследавання 10 красавіка абмяркоўваюць у Мінску.
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя сабрала вядучых навукоўцаў, урачоў-спецыялістаў у галіне медыцыны і генетыкі з Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа.
Сучасныя метады выяўлення на ранніх стадыях інфекцый дазваляюць захаваць жыццё. Яркі прыклад - уласная CAR-T-тэрапія. Гэта адна з самых "касмічных" тэхналогій, якая ратуе пацыентаў з цяжкай анкалогіяй.
У праграме лекцыі і даклады вядучых экспертаў, выстава сучаснага абсталявання, лекавых прэпаратаў. У рамках канферэнцыі адбудзецца адукацыйны майстар-клас, прысвечаны малекулярна-генетычным метадам у бактэрыялогіі.















