3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Каля 3,5 тыс. супрацоўнікаў чыгуначнай кампаніі "Лонг-Айленд" аб'явілі забастоўку
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Найбуйнейшая прыгарадная чыгунка ЗША спыніла работу. У Нью-Ёрку каля 3,5 тыс. супрацоўнікаў чыгуначнай кампаніі "Лонг-Айленд" аб'явілі забастоўку. Прычына банальная - правал перамоў аб павышэнні зарплат. Як сцвярджаюць арганізатары акцыі, яны дабіваюцца павышэння аплаты працы ўжо больш за тры гады.
Для жыхароў і гасцей Нью-Ёрка - няўдалы дзень, бо буйная чыгуначная артэрыя абслугоўвае каля 300 тыс. пасажыраў штодня. Ды і ў цэлым Нью-Ёрк перажывае самы сур'ёзны фінансавы крызіс з 2009 года. Улады настойваюць на пашырэнні падатковых рэформ.















