3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
У Мінску прайшоў фінальны этап XI Рэспубліканскага праекта "300 талентаў для Каралевы"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Усе чэмпіёны і чэмпіёнкі названыя! У лёгкаатлетычным манежы БДУ-ФК адбыўся фінальны этап XI Рэспубліканскага праекта "300 талентаў для Каралевы".
Удзел у спаборніцтвах прынялі школьнікі другіх-чацвёртых класаў. Хлапчукі і дзяўчынкі папярэдне прайшлі тры этапы адбору ў сталіцы і ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны. Увогуле амаль 70 тыс. дзяцей з 79 населеных пунктаў паспрабавалі свае сілы ў лёгкай атлетыцы. Больш за тое, наймацнейшыя і таленавітыя хлопцы і дзяўчаты перад вырашальным раўндам - па прыкладзе атлетаў вышэйшага эшалона - правялі падрыхтоўчы збор у лагеры "Зубраня". Пераможцаў спаборніцтваў вызначалі ў пяці дысцыплінах: эстафеце 8 па 50 метраў, бар'ерным бегу, бегу на цягавітасць, кіданні набіванага мяча і іншых (гл. відэа).















