3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
16 мая Беларусь адзначае Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

16 мая Беларусь адзначае Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту. З прафесійным святам работнікаў і ветэранаў галіны павіншаваў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэты дзень - свята для алімпійскіх чэмпіёнаў і маладых спартсменаў, работнікаў галіны і мільёнаў аматараў актыўнага ладу жыцця.
"У краіне створаны ўсе ўмовы для заняткаў фізічнай культурай і спортам, фарміравання моцнай і здаровай нацыі. Шматлікія перамогі нашых атлетаў на найбуйнейшых сусветных першынствах выклікаюць пачуццё гонару за Беларусь і спрыяюць патрыятычнаму выхаванню моладзі, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - У гэтым заслуга тысяч спецыялістаў, якія прымнажаюць слаўныя традыцыі айчыннага спорту і масавага фізкультурнага руху".
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў работнікам і ветэранам галіны за прафесіяналізм і адданасць справе. Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім бадзёрасці духу, невычэрпнай энергіі, міру, дабра і новых дасягненняў.















