3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
У Беларусі пройдзе "Ноч музеяў"

Беларусь далучаецца да "Ночы музеяў". Міжнародная акцыя праводзіцца з 2005 года. Тады на ініцыятыву адазваліся больш за тысячу устаноў з 47 краін, ратыфікаваўшы канвенцыю Савета Еўропы. Беларусь таксама сярод першых знаёміла з экспанатамі.
Вечарам 16 мая да змяркання будуць адчынены звыш 90 экспазіцый па ўсёй краіне. Наведвальнікам прапаноўваюць акунуцца ў культурную бессань дзеля яркіх уражанняў.
Ноч ахутала Нацыянальны мастацкі музей Беларусі яшчэ напярэдадні. Лабірынт экспазіцый змяніў светлавы сцэнарый - усюды пануе таямнічы сіні.

Колер пашпарта, васілька, неба. Менавіта пра гэты колер і будуць распавядаць у музеі хедлайнеры акцыі. Лекцыі і музыка тут будуць гучаць да гадзіны ночы - даўжэй, чым дзе-небудзь.
Белая зала ператворыцца ў канцэрт-хол. Бліжэй да паўночы партэр раз'едзецца, саступіўшы месца дыджэйскаму пульту. Пакуль у вокнах насупраць - Літмузеі Петруся Броўкі - як дома, акустыкай пашуміць станцыя метро "Барысаўскі тракт".
"У нас запланаваны лекцыі пра архітэктуру, побыт, людзей, іх узаемаадносін паміж сабой", - расказала загадчыца Літаратурнага музея Петруся Броўкі Марта Грыбко.
Усяго ж "Ноч музеяў" накрые 90 культурных скарбніц. І раскрые іх інтэрактыўны патэнцыял. У Бабруйску для тых, хто не збіраецца спаць, адновяць дух павятовага горада з 1913-га. У Здраўневе створаць агністую містэрыю. А ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі разгуляецца Юр'еў конь.
Сталіца не адстае: культурныя ўстановы падрыхтавалі насычаныя праграмы. Аўтарскія экскурсіі пройдуць у кожным музеі.
Усвядоміць усё ўбачанае, зрабіць музычную паўзу запрашае Вялікі тэатр Беларусі. "Цені адлюстраванняў" у фармаце камернага канцэрту пакажуцца ў 23:00. Салісты оперы і музыканты аркестра рыхтуюць медытатыўныя творы і джазавыя стандарты.
У міжнародную акцыю ўключыліся не толькі літаратурныя і мастацкія музеі. Ёсць у спісе і нечаканыя адрасы - заалагічны музей і музей землязнаўства БДУ.















