3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
У Бараўлянах пасля маштабнай мадэрнізацыі адкрылася дзіцячая паліклініка
Значная падзея ў сістэме аховы здароўя цэнтральнага рэгіёна. 15 мая ў Мінскім раёне пасля маштабнай мадэрнізацыі адкрылася дзіцячая паліклініка. Сімвалічна, што гэта адбылося ў Міжнародны дзень сям'і.
Будынак у Бараўлянах уваходзіць у кластар па аказанні медыцынскай дапамогі жыхарам самага густанаселенага - Мінскага - раёна.
Інвестыцыі ў здароўе
Дзіцячая паліклініка знаходзіцца побач з Мінскай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцай. Абноўлены будынак цяпер выглядае зусім па-іншаму. А галоўнае - там шмат новых магчымасцяў.
Наогул, у складзе Мінскай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы 10 паліклінік і гэтая - адзіная, якая аказвае дапамогу толькі непаўналетнім. У будынку ўсё прадумана: ёсць зоны для хворых і здаровых. Калектыў урачоў укамплектаваны спецыялістамі, папаўняецца паліклініка і медабсталяваннем.
Прыкладна на чвэрць у абноўленай паліклініцы месца займае стаматалогія. Прычым як для дзяцей, і так і для дарослых. Такім чынам, зараз у Бараўлянах сфарміраваны кластар па аказанні ўсебаковай медыцынскай дапамогі.
Яшчэ адна значная прэм'ера 2026 года - паліклініка, якая ўзводзіцца ў Заслаўі. Гэта вялікі будынак для дарослых і дзяцей (700 наведванняў за змену) для сталічнага горада спадарожніка.















