3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Заблакаваны афіцыйныя каналы Міжнароднага радыё "Беларусь"
Новая атака на свабоду слова - доступ да каналаў Міжнароднага радыё "Беларусь" заблакіраваны на відэахостынгу YouTube без права аднаўлення. Акаўнт не выдалілі, але кіраваць ім у інтэрнэт-адміністратараў магчымасці няма.
Сярод краін, дзе аўдыторыя часцей за ўсё праглядала кантэнт радыё на YouTube, лідзіравала Польшча - на яе прыпадала больш як 84 % усіх гледачоў. Далей з вялікім адрывам ішлі Германія, Вялікабрытанія і ЗША. Зараз гэтыя краіны пазбавіліся права на атрыманне інфармацыі, альтэрнатыўнай заходняму наратыву.
Нагадаем, у пачатку красавіка 2026 года аналагічная доля спасцігла YouTube-каналы БЕЛТА, АНТ і СТБ. Іх выдалілі пад прычынай санкцыйных абмежаванняў. У Міністэрстве інфармацыі назвалі гэтыя дзеянні "недружалюбным і беспадстаўным крокам" і пакінулі за сабой права на меры ў адказ.















