3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
ММЗ працуе над стварэннем рухавікоў новага пакалення
Мінскі маторны завод працуе над стварэннем рухавікоў новага пакалення. Сярод значных прэм'ер 2026 года - рухавік магутнасцю 3500 конскіх сіл і аб'ёмам 69 літраў. Гэты супер-гігант вагой некалькі тон можа прымяняцца ў асаблівых дызель-генератарах, якія выкарыстоўваюць, напрыклад, нафтавікі, газавікі або вайскоўцы.
Аляксандр Бацвіннік, гендырэктар ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Мінскі маторны завод":
"Мы зробім цалкам новы тып рухавікоў, якія ніколі маторны завод не вырабляў. Гэта нават не мадыфікацыя, а менавіта новы тып дызельных рухавікоў. Яны будуць запатрабаваныя ў Рэспубліцы Беларусь і на знешніх контурах".
Мінскі маторны завод, які нядаўна стаў уладальнікам Дзяржаўнага знака якасці, таксама рэалізуе інвестпраекты на заводах холдынга ў Стоўбцах і Жыткавічах.















