3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Перспектывы развіцця жывёлагадоўлі абмеркавалі ў Глуску
Перспектывы развіцця жывёлагадоўлі абмеркавалі спецыялісты галіны на прыкладзе гаспадарак Глускага раёна з удзелам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога.
Размова ідзе аб рэалізацыі даручэнняў кіраўніка дзяржавы, так званага віцебскага пратакола, і мерах для павышэння эфектыўнасці АПК. Яны датычацца ўмоў утрымання жывёлы, а таксама якасці прадукцыі.
Адразу некалькі праектаў будуць рэалізаваны ўжо ў 2026 годзе ў Глускім раёне. Ідзе будаўніцтва сучаснага прафілакторыя для цялят на 236 месцаў паблізу аграгарадка Калацічы і рэканструкцыя МТФ "Дуброва" з узвядзеннем дадатковых вытворчых памяшканняў. Яшчэ некалькі дзясяткаў аб'ектаў умацуе галіну ў рэгіёне.
Аб тым, што наступае час пэўнай адказнасці за вынік у працы прадпрыемстваў АПК і тым, што перад рэгіёнам стаяць сур'ёзныя задачы ішла размова на нарадзе ў Глуску з удзелам кіраўнікоў раёнаў. Практыка такой штоквартальнай ацэнкі працы кадраў працягнецца.















