3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Мінск на 10 дзён ператворыцца ў сталіцу класічнай музыкі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Ужо сёння стартуе Міжнародны конкурс піяністаў. На 10 дзён Мінск ператворыцца ў сталіцу класічнай музыкі. Сёлета ў конкурсе прымуць удзел выканаўцы ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў. Адна з умоў удзелу - выкананне твора беларускага кампазітара ХІХ-ХХІ ст.
Сёлета на пошту арганізатараў паступіла 104 заяўкі з 9 краін свету, уключаючы Італію, Казахстан, Кітай, Францыю, Японію і іншыя. Канцэрт-адкрыццё ўжо вечарам дадуць у Вялікай зале Белдзяржфілармоніі. У фінальным туры конкурсу віртуозы-акадэмікі загучаць з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь. Адзначым, што сёлета конкурсу спаўняецца 30 гадоў.















