3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Народны пісьменнік і шчыры моднік - Кандрат Крапіва 5 сакавіка адсвяткаваў бы 130-годдзе
130 гадоў 5 сакавіка споўнілася б народнаму пісьменніку Беларусі Кандрату Крапіве. Уладальнік з'едлівага псеўданіма стаў усенародна любімым выдумшчыкам баек, а яшчэ тонкім сатырыкам і драматургам. Герой сацпрацы, акадэмік, ён прайшоў чатыры вайны, захаваў жыццялюбства і ведаў сакрэт смеху душы.
Як самаіронія не раз ратавала любімага аўтара і чаму яго цытаты пара разбіраць на світшоты.
Гавораць, сатыру, як і помсту, падаюць халоднай. Але Кандрат Кандратавіч гатаваў па іншым рэцэпце. Пажаданая тэмпература для чытача - цепла??. Ён умеў працаваць на кантрастах: там пажурыць, а тут пагладзіць па галаве... словам.

"У рот вады набраўшы" - цытата ад Крапівы. І такіх шмат - не ўсе падпісаны. Уявіце афарызм на світшоце ад дзеда Кандрата. Такі мерч яшчэ не запусцілі, але шансы заўсёды ёсць! Унучка Кандрата Кандратавіча - кандыдат мастацтвазнаўства і эксперт, які на самай справе мае вопыт у модных пытаннях, падкрэслівае, што дзед быў моднікам.
"У яго да вайны было паліто з футра кенгуру, - распавяла унучка Кандрата Крапівы, кандыдат мастацтвазнаўства Алёна Атраховіч. - І такіх паліто было ўсяго два".
Вяртанне на сцэну Купалаўскага
Калі б застаў сацсеткі, абавязкова б даваў чытачам на пробу. Хаця да тэкстаў адносіўся рупліва, але прасіў, каб крытыкавалі. Чытаў услых сцэны толькі з-пад пяра сябрам ці сваякам. Дарэчы, унучка Алена аднойчы ўмяшалася ў п'есу, якая і сёння ідзе ў Купалаўскім, "Брама неўміручасці".

Спецыялісты знайшлі неапублікаваны рукапіс
Як і самае галоўнае - навошта быць бессмяротным? Пытанне ў сваім стылі падвесіў. Ухваціліся сучасныя даследчыкі - калегі з Цэнтра беларускай культуры, мовы і літаратуры. Яны знайшлі неапублікаваную сцэну бессмяротнай п'есы. Дыялог паміж Барысам Пятровічам Дабрыянам - герантолагам і пратаганістам і - увага - пісьменнікам сусветным. Тут герою, зразумела, хацелася б быць сусветна вядомым.
Звычайныя справы Кандрата Крапівы
Падымаўся зранку і заўсёды рабіў зарадку, слухаў Беларускае радыё, любіў лавіць рыбу і рэгулярна ставіў шах і мат. Крапіва сумяшчаў справы "звычайныя" з творчымі. Але сям'я - заўсёды ў прыярытэце. З ахвотай бавіў час з дзецьмі і ўнукамі і нават адважыўся на адну дзіцячую кнігу для сямейнага прагляду.
Загадчыца навукова-асветніцкага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Валянціна Кароткіна расказала, што гэта была кніга з вершамі, загадкамі, амонімамі.
У фондах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры захоўваюцца амаль 2 тыс. адзінак. Гэта паўнавартасны музейны збор, які дастаўся ад нявесткі Зоі Атраховіч. Але на "вітрыну" пастаяннай экспазіцыі магчыма пакласці толькі адзінкі. Патрэбны асобныя квадратныя метры. Пытанне пра музей Кандрата Крапівы пакуль застаецца адкрытае.















