3.78 BYN
3.00 BYN
3.43 BYN
Прэзідэнцкай бібліятэцы - 91. Рэдкія кнігі збіраюць тысячы праглядаў у Сетцы з усяго свету
Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі 91 год.
Хоць цяперашні статус бібліятэка спецыяльнага прызначэння атрымала ўжо ў суверэннай Беларусі. Чытацкі білет калісьці быў даступны толькі працаўнікам Савета народных камісараў і кіруючым кадрам. У 94-м годзе распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Урадавая бібліятэка была пераназваная ў Прэзідэнцкую і пераведзена ў падначаленне Адміністрацыі Прэзідэнта.
Сёння гэты ўнікальны збор налічвае больш як 250 тысяч выданняў. Ёсць рэдкія і каштоўныя. Зверка фонду раз на пяць гадоў. У бібліятэцы два філіялы: у Адміністрацыі Прэзідэнта і Выканкаме СНД.
Рэдкія кнігі, якія і для спецыялістаў былі ў абмежаваным доступе, ужо збіраюць тысячы праглядаў у Сетцы з усяго свету. Тое, што імкнуліся рукамі не чапаць, зараз перагортваюць без абмежаванняў.