3.81 BYN
2.75 BYN
3.20 BYN
Вынікі другога прамога эфіру "Фактар. BY. Дзеці" - хто пакінуў праект
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Шоу "Фактар. BY. Дзеці" працягваецца. 17 красавіка прайшоў другі прамы эфір, дзе змагацца за глядацкую любоў выйшлі 14 маленькіх фіналістаў.
Недастатковую колькасць глядацкіх галасоў атрымалі Аніта Петрасян з каманды Зары, Карына Арцюхова, уладальніца "залатой кнопкі" Аляксея Вараб'ёва, і Арыя Гёрмез, якую выбраў Энкей.
Юныя вакалісты трапілі ў намінацыю. Рашэнне аб тым, хто пакіне праект, прыйшлося прымаць Насці Краўчанцы, але яна не стала нікога адпраўляць дадому, таму лёс удзельнікаў вызначылі вынікі глядацкага галасавання. З праектам развіталіся Аніта Петрасян і Арыя Гёрмез.
Адзначым, што за шоу сачылі больш за 730 тыс. тэлегледачоў.















