3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Юныя артысты "Фактар. BY. Дзеці" наладзяць бітву не толькі за званне "самай высокай ноты"
Аўтар:Ніна Мажэйка
Тут не ставяць ацэнкі ў дзённік - тут запальваюць зоркі. Доўгачаканая прэм'ера на "Беларусь 1" - "Фактар. BY. Дзеці" - ужо ў гэтую пятніцу, 13 сакавіка. Юныя артысты наладзяць бітву не толькі за званне "самай высокай ноты".
Іх адвазе і гумару пазайздросцяць нават дарослыя. Наперадзе этапы тэлекастынгаў - тры эпізоды, у якіх зорныя настаўнікі набяруць свае каманды.
Забудзьцеся пра ранішнікі і песенькі пра конікаў. У гэтым павільёне ўсё па-даросламу: важкія дэкарацыі, скіраваныя сафіты і найдасканалы вакал (гл. відэа).















